Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
23.09.2022Беларускiя песнi i гульнi - адзін са сродкаў развіцця беларускага маўлення вызаванцаў, павышэння іх цікавасці да роднай мовы. Так як песні і гульні выклікаюць яскравы эмацыянальны водгук, асаблівая ўвага ў дзіцячым садзе надаецца развучванню рухавых гульняӯ падчас прагулак,музычна—рухавых гульняў на музычных занятках. Выхаванцы сярэдняй групы з задавальненнем прапявалі словы музычна—рухавай гульні «Лянок», прагаворвалі словы «ката» ці «мышэй» падчас гульні«Шэры кот»,словы герояў пры развучванні гульняў«Адгадай,чый галасок»,«Дзядуля—ражок».
Тэматычны дзень пад дэвізам «Разам гуляем—сябе забаўляем» падараваў дзецям радасны настрой, дазволіў падтрымаць цікавасць да беларускай мовы, жаданне размаўляць на ей.
У рамках тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" прайшлі заняткі па адкукацыінай галінне «Дзіця і грамадства» на тэму «Падарожжа па родным горадзе», «Дзіця і прырода» на тэму « Падарожжа да Гаспадыні лесу», «Развіцці маўлення» на тэму «Жыву ў Беларусі —тым і ганаруся!», «Выяўленчае мастацтва(канструяванне)» на тэму «Васілёк —кветка роднай зямлі».
Выхаванцы старшай групы гулялi у беларускую музычную гульню "Гарлачык", якая садзейнiчае замацаванню умення дзейнiчаць па сiгналу i актыуна праяуляць сябе у музычна выканальнiцкай дейнасцi. У сярэдняй групе дзецi гулялi у беларускую музычную гульню "Грушка", якая развівае уменне арыентавацца у прасторы, находзiць сродкi выразнай перадачы асаблiвасцей музычных вобразау, спяваць на беларускай мове.
Дзеці чыталі паэтычныя і празаічныя творы на беларускай мове. Завучылі беларускую народную пацешку "Дожджык, дожджык, весялей...". Прайшлі гутаркі :" Як люба ты мне, родная мова", "Чаму патрэбна ведаць родную мову ".
З задавальненнем пагулялі у дыдактычныя гульні : “Складзі ўзор з элементаў беларускага арнаменту";" Пагуляем у казку".
Таксама выхаванцы старэйшай группы наведалі віртуальную экскурсію "Народная цацка"
А да выхаванцау другой малодшай группы на працягу тыдня ў госці наведваліся дзяўчынка Алеся і хлопчык Янка. Яны пагулялі з дзецьмі ў беларускія гульні "Адгадай, чый галасок", "Мышцы водзяць карагод". Рассказалі беларускую народную казку "Першае яечка", вывучылі пацешку "Сарока- варона на прыпечку сядзела”. Таксама пазнаеміліся з вяселым Шклянчыкам і яго цудоунымі сябрамі - рознакаляровымі алоукамі.